Беларуская Служба

Польскія кліенты канцэрна Volkswagen шукаюць дапамогі ў нямецкіх судах

08.07.2025 13:01
Яны скардзяцца, што польскія суды амаль 10 гадоў, безвынікова, займаюцца «dieselgate».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Nerivill/pixabay.com/CC0 Public Domain

У нямецкі суд быў пададзены калектыўны пазоў супраць аўтамабільнага канцэрна Volkswagen ад імя 215 палякаў. Рыхтуюцца заявы яшчэ некалькіх сотняў пазоўнікаў. Гэта наступствы «дызельгейт» (dieselgate) – скандалу, якім польскія суды, дарэчы безвынікова, займаюцца амаль дзесяць гадоў паведамляе Puls Biznesu.

Нагадваем, «дызельгейт», то бок скандал раскрыты ў 2015 годзе амерыканскімі ўладамі, датычыў таго, што вядомы аўтамабільны канцэрн маніпуляваў дадзенымі адносна ўзроўню выкідаў выхлапных газаў.

Скандал каштаваў Групе Volkswagen 33 мільярды еўра ў выглядзе штрафаў, кампенсацыі шкоды і судовых выдаткаў.

26 траўня 2025 года ў судзе ў Браўншвайгу ў Германіі – гэта непадалёк ад Вольфсбурга, дзе знаходзіцца сядзіба нямецкага аўтамабільнага гіганта, завяршыўся працэс, у якім былі асуджаныя чатыры былыя менеджары канцэрна.

Як нагадвае газета, прысуды не канчатковыя, але суд першай інстанцыі прыгаварыў двух з чатырох кіраўнікоў да безумоўнага пазбаўлення волі.

Газета паведамляе, што за некалькі дзён да абвяшчэння згаданага прысуду ў той жа суд паступіў калектыўны пазоў, ад імя 215 палякаў, якія да 22 верасня 2015 года зарэгістравалі ў Польшчы аўтамабілі розных марак, што належаць групе Volkswagen, абсталяваныя рухавікамі EA 189 (у Польшчы былі папулярныя, між іншым, версіі 1.2 TDI, 1.6 TDI і 2.0 TDI).

Зараз рыхтуецца пазоў яшчэ некалькі сотняў чалавек, якія карысталіся або карыстаюцца аўтамабілямі такіх марак, як Volkswagen, Audi, Seat і Skoda.

Магчыма, што ў выніку скандалу пацярпела больш за 10 мільёнаў карыстальнікаў аўтамабіляў групы па ўсім свеце. Большасць з іх паспяхова дамагліся сваіх правоў у нацыянальных судах, але польскія пацярпелыя гадамі не могуць дамагчыся справядлівасці ў польскіх судах, нягледзячы на тое, што канцэрн сваю віну прызнаў.

«Няма рашучай рэакцыі з боку дзяржавы, установам якой – паліцыі і адміністрацыі – канцэрн Volkswagen таксама прадаваў аўтамабілі з падробленым праграмным забеспячэннем», – каментуе ў размове з выданнем Puls Biznesu юрыдычны кансультант, які супрацоўнічае з Польскай асацыяцыяй асоб, пацярпелых ад кампаній групы Volkswagen AG Конрад Кацпржак.

аз

Кітайскія аўтобусы ў Варшаве могуць прадстаўляць рэальную пагрозу бяспецы горада

12.06.2025 15:30
Życie Warszawy пагутарыла з ІТ-спецыялістам і экс-афіцэрам польскіх спецслужбаў Міхалам Матушчыкам (Michał Matuszczyk) пра пагрозы, звязаныя з прысутнасцю кітайскіх электробусаў Yutong на вуліцах польскай сталіцы.