Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская будзе госцем Эканамічнага форуму ў Карпачы

02.09.2025 12:33
Падчас 34-га Эканамічны форум запланаваныя больш за 500 дэбатаў, пленарных паседжанняў, канферэнцый і аўтарскіх сустрэч.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: fill/pixabay.com/CC0 Public Domain

Падаткі, бар'еры для бізнесу, дэмаграфія, клімат і энергетычныя перамены – гэта тэмы, якія будуць абмяркоўвацца падчас 34-га Эканамічнага форуму, які сёння пачынаецца ў Карпачы на поўдні Польшчы.

Чакаецца, што ў сёлетняй сустрэчы прымуць удзел амаль шэсць тысяч гасцей з больш чым 60 краін, у тым ліку палітыкі, бізнесмены, эканамісты і прадстаўнікі мясцовых органаў улады.

Галоўная тэма форуму – «Час трансфармацыі – якой будзе Еўропа будучыні?».

У рамках мерапрыемства пройдзе больш за пяцьсот дэбатаў, пленарных паседжанняў, канферэнцый і аўтарскіх сустрэч. Адным з гасцей форуму будзе дэмакратрычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская, а таксама польскі касманаўт Славаш Узнаньскі-Віснеўскі.

Традыцыйна на форуме адбудзецца прэзентацыя «Справаздачы Галоўнай гандлёвай школы ў Варшаве і Эканамічнага форуму», то бок даследаванне аб стане польскай эканомікі.

Форум арганізаваны Фондам Інстытута ўсходніх даследаванняў. Галоўным партнёрам зʼяўляецца Упраўленне маршала Ніжнесілезскага ваяводства.

Сустрэча завершыцца ў чацвер, 4 верасня.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Вета прэзідэнта Наўроцкага нанясе шкоду не толькі ўкраінцам, але і польскім працадаўцам - Фонд «Украінскі дом»

26.08.2025 12:00
Закон аб дапамозе ўкраінцам прадаўжаў права ўкраінцаў на працу, адукацыю, ахову здароўя і сацыяльныя выплаты да 4 сакавіка 2026 года.

Рознічны продаж у Польшчы вырас на больш за 4%

26.08.2025 14:01
Гэта доказ добрага эканамічнага становішча хатніх гаспадарак у Польшчы, лічаць эксперты.