Тэмпы эканамічнага росту ў Польшчы паскараюцца. Паводле папярэдніх ацэнак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у другім квартале валавы ўнутраны прадукт (ВУП) павялічыўся на 3,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У першым квартале склаў 3,2 працэнта.
Эканаміст Марэк Зубэр (Marek Zuber) заявіў, што рухавіком росту з'яўляецца, перш за ўсё, спажыванне:
- Тут маем рост амаль на 4,5 працэнта. У сваю чаргу вельмі дрэнна выглядаюць інвестыцыі і экспарт. Тут нельга спадзявацца паляпшэння, пакуль не памяняецца сітуацыя ў Заходняй Еўропе, у прыватнасці ў Германіі. Калі гаворка пра інвестыцыі… Праўда, праходзяць тэндэры ў рамках Нацыянальнага плана аднаўлення, але за імі не ідуць грошы. Я спадзяюся, што другая палова года будзе лепшай і ўклад інвестыцыяў у эканамічны рост будзе большы.
Таксама эканамістка PKO Bank Polski Уршуля Крыньска (Urszula Kryńska) спадзяецца, што дынаміка інвестыцый значна паскорыцца ў другой палове года:
- І яны(інвестыцыі – рэд.) стануць галоўным рухавіком эканамічнага росту, побач са спажываннем, якое павінна таксама надалей расці.
Найноўшыя дадзеныя пацвярджаюць папярэднія дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.
IAR/аз