Міністэрства сельскай гаспадаркі рэагуе на складаную сітуацыю на рынку садавіны і агародніны. Ужо некалькі тыдняў, між іншым, у сацсетках вытворцы скардзяцца на нізкія цэны на рынку. Паводле іх, здаваць прадукцыю ў пункты скупкі не варта.
«Мы дапаможам фермерам і разбяромся ў сітуацыі», – паабяцаў міністр Стэфан Краеўскі (Stefan Krajewski), прызнаўшы, што, нягледзячы на халодную вясну, ураджай некаторых відаў агародніны аказаўся буйным. Між тым, частка вытворцаў адмовілася раней заключаць кантракты, што таксама выклікала цяперашнія хваляванні на рынку:
- Назіраецца значны ўраджай. Узнікаюць праблемы са збытам і пасярэднікамі. Паступаюць таксама сігналы, што магла адбыцца цэнавая змова. Менавіта таму, я накіраваў пісьмо ва Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў (UOKiK) з просьбай праверыць сітуацыю.
Сітуацыі на рынку садавіны і гародніны будзе прыглядацца таксама Нацыянальны цэнтр падтрымкі сельскай гаспадаркі (KOWR). Намеснік дырэктара цэнтра Ян Шапіньскі (Jan Szopiński) падкрэслівае, што хоць цэнтр не можа ўмешвацца ў законы свабоднага рынку, то шляхам розных сацыяльных і адукацыйных кампаній заклікае спажыўцоў звяртаць увагу на паходжанне прадуктаў:
- Адна з такіх найбуйнейшых акцый, гэта кампанія «Купляйце свядома». Яна накіраваная не толькі да спажыўцоў, але таксама да вытворцаў сельгаспрадуктаў. Гаворка ідзе пра тое, каб даць шанец мясцовым прадуктам.
Міністэрства сельскай гаспадаркі абвясціла аб сістэмных мерах па вырашэнні сітуацыі на рынку садавіны і гародніны. Гаворка ідзе, між іншым, пра пашырэнне сховішчаў для вытворцаў і развіццё прамых продажаў.
Ужо некалькі тыдняў супольнасць вытворцаў прадуктаў харчавання звяртае ўвагу на ўсё больш складаную сітуацыю на рынку садавіны і агародніны. Напрыклад, апошнім часам, рэкордна ўпалі цэны на перац і бульбу.
IAR/аз