3-га лістапада ў Польшчы стартаваў прыём заявак на атрыманне бона на ацяпленне дома або кватэры, то бок дзяржаўнай субсідыі на аплату ацяплення. Заяўку на дапамогу могуць падаваць усе хатнія гаспадаркі з нізкім узроўнем даходаў, якія карыстаюцца цэнтралізаваным ацяпленнем, што пастаўляецца цеплацэнтралямі.
Атрымаць можна да 1 750 злотых (амаль 412 еўра). Сума субсідыі залежыць ад даходаў хатняй гаспадаркі і цаны на ацяпленне, кажа прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Гжэгаж Лагуна (Grzegorz Łaguna):
- Калі кошт ацяплення перавышае 170 злотых за ГДж, то ў другой палове 2025 года можна будзе атрымаць 500 злотых (больш за 117,5 еўра) на адну сям'ю. Калі згаданы кошт перавышае 200 злотых за ГДж, то можна атрымаць 1 000 злотых (больш за 235 еўра), а калі перавышае 230 злотых за ГДж – можна атрымаць максімальную сумы ў памеры 1 750 злотых (амаль 412 еўра) на сямʼю.
Тэрмін падачы заявак мінае 15 снежня гэтага года. Падаваць заяўку можна некалькімі спосабамі:
- Заяўкі можна падаваць у муніцыпалітэтах па месцы жыхарства. Сама заяўка даступная, напрыклад, на сайце Міністэрства энергетыкі. Такія заяўкі таксама можна падаваць праз сайт gov.pl, платформу ePUAP або mObywatel.
Міністэрства энергетыкі лічыць, што субсідыяй на аплату ацяплення скарыстаюцца прыблізна 400 000 хатніх гаспадарак.
IAR/аз