Беларуская Служба

Польшча лабіруе за ўвядзенне дадатковых санкцый супраць Расіі і Беларусі

11.11.2025 09:08
Некалькі краін Еўрапейскага Саюза, у тым ліку Польшча, хочуць увесці дадатковыя тарыфы на імпарт з Расіі і Беларусі і патрабуюць ад Еўрапейскай камісіі дзеянняў па гэтым пытанні.
 .
Металургічны завод. Ілюстрацыйны здымак Shutterstock/industryviews

Брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка ведае падрабязнасці прапановы, падрыхтаванай Польшчай, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй, Фінляндыяй, Швецыяй і Германіяй.

— Еўрапейскі Саюз працягвае забяспечваць Расіі значныя даходы, закупляючы стратэгічна важныя тавары і падсілкоўваючы такім чынам ваенную машыну ва Украіне, сцвярджаюць прадстаўнікі сямі краін. Яны адзначаюць, што ў мінулым годзе ЕС купіў у Расіі тавары на 35 мільярдаў еўра. Краіны падкрэсліваюць, што расійскі імпарт пагражае еўрапейскай эканамічнай бяспецы, падтрымліваючы залежнасць у ключавых сектарах. Расія ўяўляе сабой доўгатэрміновую пагрозу і таму Еўропа павінна падрыхтавацца да таго, каб стаць незалежнай ад Расіі. Імпартныя тарыфы адыгрываюць у гэтым ключавую ролю, падкрэслівае група.

Сем краін прапануюць засяродзіцца на жалеза і сталь, якія ў мінулым годзе складалі другую па велічыні катэгорыю расійскага імпарту ў ЕС пасля нафты і газу. У першай палове гэтага года ЕС імпартаваў з Расіі жалеза і сталь на суму 1,3 мільярда еўра. Другая прапанова - гэта тарыфы на неарганічныя хімікаты. Іх імпарт з Расіі ў ЕС склаў амаль 450 мільёнаў еўра ў першай палове гэтага года. Яшчэ адна прапанова — тарыфы на імпарт калійных угнаенняў, які павялічваецца і ў мінулым годзе дасягнуў 141 мільёна еўра.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі