Беларуская Служба

Значэнне польскіх кампаній на рынку хутка расце. Гэта заўважаюць не толькі ў Польшчы

01.12.2025 18:38
Маркетплейс Allegro лідзіруе ў еўрапейскім сектары электроннай камерцыі.
.    .
Біржа. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рост найбуйнейшых польскіх кампаній уражвае, піша Rzeczpospolita. Газета адзначае, што ў гэтым годзе індэкс WIG (Warszawski Indeks Giełdowy – Варшаўскі біржавы індэкс) вырас больш чым на 40%, а капіталізацыя як польскіх, так і замежных арганізацый павялічылася амаль на 800 мільярдаў злотых, дасягнуўшы 2,28 трыльёна злотых. Выданне падкрэслівае, што каля палова з гэтай сумы (1,1 мільярда злотых) прыпадае на айчынныя кампаніі, кошт якіх вырас прыблізна на 350 мільярдаў злотых. У выніку пазітыўных ацэнак, піша газета, разрыў паміж айчыннымі гігантамі і лідарамі галіны скарачаецца.

Маркетплейс Allegro лідзіруе ў еўрапейскім сектары электроннай камерцыі і з'яўляецца 21-й па велічыні кампаніяй у гэтым сектары ў свеце. Згадваюцца таксама дысконтная сетка Dino (7-е месца ў сваім сектары, перад Carrefour Group), Orlen (11-е месца сярод еўрапейскіх паліўных кампаній) і PKO BP (22-е месца ў банкаўскім сектары, адразу пасля галандскай ABN Amro).

«У нас былі вельмі добрыя тры гады, і ў цяперашні час няма ніякіх прыкмет змены кірунку», — сказаў газеце Бартломей Залеўскі (Bartłomiej Zalewski), дырэктар па інвестыцыях банка BM Alior. Аднак ён адзначыў, што павышэнне стаўкі падатку для банкаўскага сектара і зніжэнне працэнтных ставак могуць абмежаваць тэмпы росту прыбытку банкаў.

Ён таксама дадаў, што бягучыя ацэнкі «крыху вышэйшыя за сярэднія паказчыкі за апошнія 20 гадоў, гэта азначае, што мы ўсё яшчэ не пераацэненыя ў значнай ступені, асабліва ў параўнанні з замежнымі рынкамі».

нг