Беларуская Служба

У інтэрнэт-пакупнікоў больш правоў, чым у кліентаў крамы

02.12.2025 12:50
У звычайнай краме не абавязаны прымаць назад прададзеныя рэчы.
  .
Пакупкі ў інтэрнэце.Photo:QuinceCreative/pixabay.com/CC0 Public Domain

Тавары, купленыя ў інтэрнэце, можна вярнуць. Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў (UOKiK) нагадвае пра гэта ў перадсвяточны перыяд і час узмоцненага пакупніцкага руху. Прадаўцы спакушаюць больш нізкімі цэнамі.

Барташ Клімчук з UOKiK нагадвае, што пры пакупках у інтэрнэце ў кліентаў больш правоў, чым пры пакупках у краме.

— Пры пакупках праз інтэрнэт, пакупнік на працягу 14 дзён можа вярнуць тавар не называючы прычыну. Пакупнік атрымлівае час на тое, каб праверыць як працуе рэч, ці прымераць вопратку.

У звычайнай краме не абавязаны прымаць назад прададзеныя рэчы. Барташ Клімчук падкрэслівае, што ёсць тавары, якіх вярнуць немагчыма.

— Гэта, напрыклад, персаналізаваныя рэчы, такія як футболка з прынтам, адзенне на заказ, ювелірныя вырабы з гравіроўкай, тавары, якія хутка псуюцца, як замарожаная ежа ці кветкі, таксама рэчы, якія пасля распакоўкі губляюць свае ўласцівасці, напрыклад лінзы. Выключэнні тычацца таксама падзей, у якіх вызначаная дата. У такім выпадку ваўчар або білет на падзею немагчыма вярнуць прадаўцу.

Эксперт дадае, што здаровы сэнс і аналіз сваіх патрэб абараняюць кліентаў ад страты грошай. Таму перад тым, як заплаціць за тавар варта падумаць, ці сапраўды нам неабходная дадзеная рэч.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі