Дэмаграфія будзе моцна ўплываць на рынак нерухомасці ў Польшчы. Зменлівая структура насельніцтва ўжо ўплывае на попыт, прапанову і цэны.
Эксперт па дэмаграфіі Матэвуш Лакомы звярнуў увагу на пытанне міграцыі асабліва ў буйных гарадах. Буйныя гарады прыцягваюць шмат моладзі, асабліва студэнтаў:
— Назіраецца вялікая запатрабаванасць у кватэрах, дамах, пакоях для арэнды. У Польшчы назіраецца недахоп студэнцкіх дамоў. Патрэбы ўнутранай міграцыі мусяць атрымаць задавольненне. У буйныя гарады, якія з'яўляюцца вялікімі навучальнымі цэнтрамі, і заадно буйным жыллёвым рынкам, будзе прыязджаць усё менш маладых людзей, таму, што ў студэнцкую міграцыйную групу ўваходзяць ўсё меншыя па колькасці ўзроставыя групы.
Матэвуш Лакомы дадаў, што канчатковае спыненне вайны ва Украіне, верагодна, таксама паўплывае на польскі рынак нерухомасці.
— Працяг міграцыйных працэсаў спрычыніць адток часткі людзей, якія знайшлі ў Польшчы часовае прыстанішча.
Адзначым, што гэты чыннік тычыцца таксама беларусаў у сітуацыі магчымай змены ўлад у Беларусі.
Эксперты па рынку нерухомасці прагназуюць высокія цэны ў новых сучасных будынках у цэнтры гарадоў і патэнцыйнае зніжэнне цэн жылля ў аддаленых ад гарадскіх цэнтраў больш старых будынках другаснага рынку.
IAR/яс