Палякі плануюць выдаткаваць на святы больш, чым у 2024 годзе. Такія высновы можна зрабіць са справаздачы: «Калядны кашалёк палякаў 2025», падрыхтаванай Асацыяцыяй польскіх банкаў і даследчай фірмай Minds&Roses.
Сярэдні бюджэт на калядныя выдаткі дасягне 1 787 злотых ( амаль 424,5 еўра), што на 13% больш у параўнанні з папярэднім годам.
Згодна са справаздачай, амаль 90% палякаў правядуць святы дома, а 2% плануюць паехаць за мяжу. Сёлета найбольш палякі прызначаць на падарункі (амаль 161 еўра) і прадукты харчавання (больш за 159 еўра). На паездкі і праезд запланаваныя ў сярэднім больш за 104 еўра.
Паводле справаздачы, сярэднестатыстычная сям'я з чатырох чалавек выдаткуе на святы больш за 868 еўра, што прыкладна на 35,5 еўра менш, чым у 2024 годзе.
Асноўнымі фактарамі, якія зніжаюць сёлетнія калядныя выдаткі зʼяўляецца больш таннае паліва і ніжэйшыя цэны на некаторыя паслугі, звязаныя з падрыхтоўкай Калядаў.
Адначасова назіраецца прыкметны рост цэн на некаторыя тавары. Цана цукеркаў, у тым ліку, малочнага шакаладу, вырасла на амаль 60 еўрацэнтаў за 100 грам. Павялічыўся таксама кошт калядных ёлак. Жывыя ёлкі каштуюць ад 18 да 59 еўра, а штучныя – ад 48 да 144,5 еўра.
Апытанне паказвае, што 51% палякаў плануюць скараціць свае святочныя выдаткі, перш за ўсё абмяжоўваючы сродкі, прызначаныя на прадукты харчавання (40%) і падарункі (39%), а 37% не маюць намеру эканоміць на Калядах. Толькі 14% рэспандэнтаў плануюць скараціць выдаткі на святочныя паездкі.
аз