Згодна з дадзенымі Даследчага інстытута Randstad, на Каляды супрацоўнікі атрымалі ад сваіх працадаўцаў рознага віду падарункі.
Больш за 40% кампаній у Польшчы выдзелілі ад 100 да 300 злотых (23- 70 еўра) на аднаго супрацоўніка, - кажа эксперт Інстытута Матэвуш Жыдэк.
— На сёлетнія Каляды 97% кампаній, якія вырашылі падарыць бонусы, далі іх усім супрацоўнікам, а не толькі кіраўнікам. У гэтым годзе святочны бонус перастаў быць узнагародай за працу і стаў жэстам падзякі за адданасць прадпрыемсту.
Кампаніі ў Польшчы таксама падзякавалі сваім супрацоўнікам менш традыцыйнымі спосабамі. Паводле слоў Івоны Вечыньскай з агенцтва Progres, кампаніі, рэагуючы на чаканні супрацоўнікаў, прапануюць, сярод іншага, аднаразовыя ваўчары на розныя паслугі. Напрыклад, клінінгавая кампанія, якая аплачваецца кампаніяй, можа прыбраць дом супрацоўніка на святы.
— Ёсць паслугі, якія мы называем інклюзіўнымі. Многія кампаніі рэкламуюць іх як паслугі, якія даюць супрацоўнікам самае каштоўнае: час. Гэта падрыхтоўка да свята: прыбіранне, гатаванне, закупы. Звычайна, гэта ваўчар сапраўдны да канца года, можна яго выкарысаць да Калядаў або паміж Калядамі і Новым годам, для паслясвяточнай уборкі. Таксама фірмы дарылі працаўнікам катэрынг. У гэтым выпадку ваўчар можна выкарыстаць на працягу больш доўгага перыяду.
Усё больш папулярнымі падарункамі ад кампаніі для працоўнага калектыву з'яўляюцца квіткі на культурныя і спартыўныя мерапрыемствы. Іх мэта - натхніць супрацоўніка правесці час з блізкімі і адпачыць ад паўсядзённай мітусні. Можна сюды аднесці, напрыклад, майстар-класы па вырабе пернікаў для дзяцей і бацькоў, тэатральныя мерапрыемствы для дзяцей або ўваход на каток.
Некаторыя кампаніі падарылі сваім супрацоўнікам уласную прадукцыю, напрыклад, рыбаперапрацоўчы завод дарыў рыбу на святочны стол, касметычная кампанія падарыла святочныя наборы, а вытворцы электронікі — дробную бытавую тэхніку або аксэсуары.
ПР1/яс