У 2025 годзе на Падкарпацці было ўведзена ў эксплуатацыю больш за 20 кіламетраў хуткаснай дарогі S19, якая з’яўляецца часткай міжнароднага транспартнага калідора Via Carpatia. Спасылаючыся на Жэшувскае аддзяленне Генеральнай дырэкцыі нацыянальных дарог і аўтастрад Польшчы (GDDKiA), forsal.pl паведамляе, што агульная даўжыня ўжо дзейных участкаў трасы ў рэгіёне дасягнула 102 км.
Via Carpatia злучае Паўночную і Паўднёвую Еўропу і ў межах Польшчы і будзе мець працягласць больш за 700 км, праходзячы праз пяць ваяводстваў. На тэрыторыі Падкарпацця агульная даўжыня маршруту S19 павінна скласці каля 169 км.
Напярэдадні Калядаў для руху былі адкрыты два новыя ўчасткі — Кросна–Мейсца-Пястовэ і Мейсца-Пястовэ–Дукля. Новая дарога істотна разгрузіла аўтадарогі паміж гэтымі населенымі пунктамі.
Будаўнічыя працы працягваюцца яшчэ на 64 км S19 на поўдзень ад Жэшува. Участкі знаходзяцца на розных этапах рэалізацыі — ад непасрэднага будаўніцтва да падрыхтоўкі дакументацыі і атрымання дазволаў. Паводле GDDKiA, гэта адзін з найбуйнейшых і найбольш прасунутых інфраструктурных праектаў у Польшчы.
Важнай падзеяй 2025 года стала завяршэнне праходкі першай, больш як двухкіламетровай, часткі тунэлю на ўчастку Жэшув Поўдзень – Бабіцэ. У рэгіёне таксама запланавана будаўніцтва яшчэ двух тунэляў агульнай працягласцю амаль 4 км.
эж