З сённяшняга дня (13 студзеня) ў Лідзбарку-Вармінскім (Lidzbark Warmiński) горадзе на паўночным усходзе Польшчы ў крамах і на заправачных станцыях будзе дзейнічаць забарона на продаж алкаголю ў начны час.
Гарадскія ўлады спадзяюцца, што гэта палепшыць бяспеку і якасць жыцця жыхароў. Такое рашэнне прыняў мясцовы гарадскі савет.
Абмежаванне не распаўсюджваецца на рэстараны, пабы і іншыя ўстановы харчавання, якія прапануюць алкаголь на месцы.
Паводле слоў мэра Лідзбарка-Вармінскага Яцэка Віснёўскага, увядзенне такой забароны ў іншых мініцыпалітэтах дала відавочныя станоўчыя вынікі, у тым ліку, павышэнне бяспекі, спакой на вуліцах і паляпшэнне якасці жыцця жыхароў.
Мінулай восенню ў горадзе былі праведзены грамадскія кансультацыі па гэтым пытанні. Жыхары маглі прагаласаваць анлайн. Амаль 67% удзельнікаў апытання падтрымалі абмежаванне продажу алкагольных напояў у крамах і на запраўках у начны час.
У 2018-2024 гадах прыблізна 180 муніцыпалітэтаў у Польшчы ўвялі начную забарону на продаж алкаголю. У Вармінска-Мазурскім ваяводстве такія абмежаванні дзейнічаюць, сярод іншага, у Ольштыне, Кэнтшыне і Арнэце.
Закон аб выхаванні ў цвярозасці і супрацьдзеянні алкагалізму дазваляе рэгуляваць продаж алкагольных напояў, прызначаных для ўжывання па-за месцамі продажу, з 22:00 да 6:00. Муніцыпалітэты рэалізоўваць такія рашэнні шляхам прыняцця мясцовага заканадаўства, г.зн. пастановай членаў гарадскіх саветаў.
PAP/аз