Беларуская Служба

Францыя захоўвае пазіцыю трэцяга па велічыні замежнага інвестара ў Польшчы

13.01.2026 15:30
На Польшчу прыпадае амаль палова французскіх інвестыцый, размешчаных у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Toby Parsons/pixabay.com/CC0 Public Domain

Францыя захоўвае пазіцыю трэцяга па велічыні капіталу замежнага інвестара ў Польшчы. Дадзеныя Французска-польскай гандлёвай палаты паказваюць, што амаль палова французскіх інвестыцый у Польшчы – гэта рэінвестыцыі. На Польшчу прыпадае амаль палова французскіх інвестыцый, размешчаных у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Гендырэктарка палаты Яанна Ярах-Пшэнічна (Joanna Jaroch-Pszeniczna) кажа, што сёлета найбольш перспектыўнымі сферамі супрацоўніцтва паміж Польшчай і Францыяй будуць абарона, прамысловасць і энергетыка:

- Несумненна, французска-польскі дагавор падпісаны ў Нансі ў траўні мінулага года акрэсліў асноўныя сферы, у якіх будзе развівацца гэтае супрацоўніцтва. Гаворка ідзе пра абарону, прамысловасць і энергетыку – ядзерную, вядома, але таксама аднаўляльныя крыніцы энергіі і ўсё, што звязана з прамысловай дэкарбанізацыяй. Гаворка ідзе пра транспарт, авіяцыю, такія сферы, як лічбаванне, штучны інтэлект.

Паводле ацэнак, у Польшчы працуе каля 1 200 кампаній з французскім капіталам. Яны працаўладкоўваюць амаль 230 000 чалавек.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі