Раніцай у нядзелю, 11 студзеня, на складзе Schenker у Тарнова-Падгурнэ ўспыхнуў пажар. Полымя хутка распаўсюджвалася, ахапіўшы ўвесь аб'ект плошчай 12 000 квадратных метраў. З-за моцнага дыму жыхарам раёна былі адпраўлены смс-папярэджанні, у якіх Урадавы цэнтр бяспекі раіў зачыніць вокны і заставацца ў памяшканнях.
Толькі ў панядзелак паліцэйскія следчыя і эксперт па пажарнай бяспецы маглі пачаць сваю працу на месцы здарэння.
Эксперт па пажарнай бяспецы апублікаваў заключэнне адносна прычыны пажару, у якім пазначана, што адзінай крыніцай узгарання была пасылка з акумулятарамі для самакатаў.
Паліцыя вызначыла, што пакет быў адпраўлены кампаніяй у Германіі для кампаніі па рамонце і абслугоўванні акумулятараў.
яс