Упраўленне па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў (UOKiK) наклала штраф у памеры 80 мільёнаў злотых (больш за 19 мільёнаў еўра) на найбуйнейшы банк у Польшчы – Банк PKO BP.
Згаданае рашэнне было вынесенае з-за таго, што банкаўская ўстанова ў заключаных з кліентамі дагаворах, выкарыстоўвала палажэнні, якія дазвалялі яе ў аднабаковым парадку змяняць працэнтную стаўку па спажывецкіх крэдытах, паясніў старшыня Упраўлення Тамаш Хрустны (Tomasz Chróstny):
- Палажэнні, якія выкарыстоўваў банк у дамовах з кліентамі, не ўтрымлівалі канкрэтных крытэраў, якія браліся пад увагу, а таксама таго, як іх змяненне можа паўплываць на кошт крэдыту.
Упраўленне па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў выявіла, што банк уключыў у свае дамовы з кліентамі ўмовы, якія раней былі прызнаны судом незаконнымі.
Паводле Упраўлення, такія палажэнні не з'яўляюцца абавязковымі для кліента і павінны разглядацца так, быццам яны наогул не былі заключаныя ў дамове з банкам.
IAR/аз