Польскі аўтарынак за апошнія гады выразна змяніў кірунак: спажыўцы ўсё часцей выбіраюць не масавыя мадэлі, а аўтамабілі прэміум-класа. Адным з галоўных бенефіцыяраў гэтай тэндэнцыі стаў Lexus — брэнд, які ў 2025 годзе зафіксаваў у Польшчы рэкордныя вынікі, — піша moto.pl.
Паводле дадзеных Toyota Central Europe (TCE), летась у рэгіёне (Польшча, Чэхія, Славакія і Венгрыя) было прададзена 18 781 аўтамабіль Lexus. З іх 14 539 трапілі да польскіх кліентаў, што складае 77% ад агульнага аб’ёму TCE і амаль 22% ад усёй еўрапейскіх продажаў брэнда. Гэта зрабіла Польшчу найбуйнейшым рынкам Lexus у Еўропе і шостым у свеце — пасля ЗША, Кітая, Японіі, Канады і Тайваня.
Важную ролю адыграла і дылерская сетка: у рэгіёне працуе 40 салонаў продажу і 43 аўтарызаваныя сэрвісныя цэнтры. Асабліва вылучыўся салон Lexus Warszawa-Żerań, які перадаў кліентам 1314 аўтамабіляў — лепшы вынік у Еўропе, для параўнання ва ўсёй Венгрыі была прададзена аналагічна колькасць Lexus.
Эксперты адзначаюць, што поспех Lexus у Польшчы тлумачыцца не толькі мадэльным шэрагам, але і высокімі стандартамі абслугоўвання. Сетка працуе паводле прынцыпаў Omotenashi — японскай філасофіі гасціннасці, якая робіць кожны візіт кліента ў салон унікальным досведам.
эж