Беларуская Служба

Канадскія тарыфы на сталь і алюміній – праблема для польскіх вытворцаў

17.03.2026 13:01
Гандлёвая «вайна» паміж ЗША і Канадай уплывае таксама на іншых эканамічных партнёраў, у тым ліку польскія кампаніі.
Сцяг Канады jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гандлёвыя арганізацыі плануюць дзеянні, звязаныя з канадскімі тарыфамі на сталь і алюміній. Уведзеныя Канадай 25-працэнтныя стаўкі, якія дзейнічаюць з канца мінулага года, гэта таксама праблемай для польскіх вытворцаў, пераконвае кіраўнік аддзела Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю ў Канадзе Майкл Дэмбэк (Michael Dembek):

— У цяперашні час Канада сутыкаецца з велізарнымі праблемамі, бо раней амаль увесь яе экспарт ішоў у ЗША. З таго часу, як Дональд Трамп увёў тарыфы супраць Канады, краіна шукае іншых рашэнняў, якія ўплываюць таксама на іншых гандлёвых партнёраў Канады. Дарэчы, я крыху здзіўлены, бо Канада заўсёды была краінай, якая змагалася за свабодны гандаль. Яна заключыла з рознымі краінамі ажно 15 гандлёвых пагадненняў. У тым ліку Усебаковае эканамічнае і гандлёвае пагадненне (CETA) з ЕС.

Кіраўнік аддзела Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю ў Канадзе падкрэслівае, што высокія мытныя пошліны з'яўляюцца перашкодай і для польскіх кампаній, якія экспартуюць, сярод іншага, сталь, вокны, дзверы і г.д.

— Таксама многія польскія кампаніі ў Канадзе імпартуюць прадукцыю з Польшчы. Прадпрымальнікі тэлефануюць мне і скардзяцца. І гэта не толькі польскія кампаніі, бо канадскія кампаніі таксама імпартуюць з Польшчы, напрыклад, вокны. Яны заключылі шматгадовыя кантракты, не ўзялі пад увагу 25-працэнтнага мыта і цяпер гэта праблема.

Рашэнне ўрада Канады ўвесці тарыфы на сталь і алюміній — гэта вынік гандлёвай «вайны» паміж Канадай і ЗША. Нагадаем, Вашынгтон зʼяўляецца найважнейшым эканамічным партнёрам Таронта. 80 працэнтаў канадскага экспарту адпраўляецца ў ЗША. У сваю чаргу амерыканскія тавары складаюць 50 працэнтаў імпарту краіны.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Ці канфлікт на Блізкім Усходзе закране польскую эканоміку? Меркаванні экспертаў падзеленыя

03.03.2026 13:00
Праз Армузскі праліў праходзяць не толькі пастаўкі нафты і газу, але таксама іншых важных тавараў, нагадваюць яны.