Беларуская Служба

Махляры ўсё часцей выдаюць сябе за супрацоўнікаў банкаўскіх устаноў. Будзьце асцярожнымі!

17.03.2026 13:30
Сярод устаноў, за супрацоўнікаў якіх выдавалі сябе злачынцы, быў таксама Нацыянальны банк Польшчы.
Аўдыё
  • Махляры ўсё часцей выдаюць сябе за супрацоўнікаў банкаўскіх установаў. Будзьце асцярожнымі!
ГрошыPhoto:_Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

Махляры ўсё часцейшымі выдаюць сябе за прадстаўнікоў банкаў і спрабуюць выманіць канфідэнцыйныя дадзеныя або пераканаць кліентаў увайсці на падробленыя вэб-сайты банкаўскіх установаў.

Прэс-сакратар Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю камісар Марцін Загурскі (Marcin Zagórski), нагадвае, што падчас такога званка нельга падаваць асабістую інфармацыю. Лепш за ўсё самастойна звязацца з філіялам свайго банка, выкарыстоўваючы дзеля таго правераны нумар тэлефону:

— Мы ніколі не павінны падаваць канфідэнцыйнай інфармацыі па тэлефоне. Памятайце, што супрацоўнік банка ніколі не папросіць нас па тэлефоне паведаміць пра канфідэнцыйную інфармацыю, такую як, напрыклад, лагін або пароль. Мы заўсёды павінны старанна гэта праверыць. Мы не можам паддацца ціску часу і хітрыкам сацінжынерыі, якія выкарыстоўваюць злачынцы і махляры.

Сярод устаноў, за супрацоўнікаў якіх выдавалі сябе злачынцы, быў, між іншым, Нацыянальны банк Польшчы. Махляры часта спрабуюць пераканаць ахвяр экстранна перавесці свае зберажэнні на іншы — «бяспечны рахунак», які на самой справе з’яўляецца іхным рахункам.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі