Такім чынам эксперт па авіяцыі Марыюш Пятроўскі пракаментаваў сітуацыю ў Італіі. З-за недахопу паліва ў аэрапорце Брындызі некаторыя рэйсы, якія выконваліся з гэтага аэрапорта, былі адменены. Шэсць іншых аэрапортаў Італіі таксама сутыкнуліся з праблемай з пастаўкамі паліва.
Эксперт адзначае, што шмат што залежыць ад даты, калі авіякампаніі адмяняюць рэйс.
— Мы ўжо бачым, што некаторыя авіяперавозчыкі адмяняюць рэйсы з-за недахопу паліва. Найчасцей перавозчыкі заяўляюць пра адмену, згодна з правіламі, за 14 дзён да вылету, у такім выпадку няма права на ніякую кампенсацыю. Калі кампанія адмяняе палёт у сувязі з адсутнасцю паліва, то ўсё залежыць ад таго, як было паведамлена пра сітуацыю.
Марыюш Пятроўскі адзначае, што авіякампаніі, якія выконваюць рэйсы на кароткія адлегласці могуць заправіцца ў Польшчы на поўную і такім чынам не рызыкаваць у іншых аэрапортах.
— На такіх трасах, як з Польшчы ў Італію, перавозчык можа заправіцца ў Польшчы і на адным баку зможа даляцець туды і назад. Пакуль, няма рызыкі, што авіякампаніі будуць адмяняць рэйсы, але ўсё залежыць ад таго, як будзе развівацца сітуацыя.
Кіраўніцтва італьянскага аэрапорта растлумачыла, што праблемы з пастаўкамі паліва былі звязаны з перадсвяточным пікам і павінны знікнуць да сярэдзіны гэтага тыдня.
IAR/яс