Беларуская Служба

Кожны другі жыхар Польшчы плануе выехаць з дому на «майскія»

28.04.2026 10:37
Турпаездкі на так званыя «майскія» становяцца ў Польшчы ўсё больш папулярнымі.
Рака Вкра ў Мазавецкім ваяводствеБеларуская служба Польскага радыё/Я. Смялоўская

Паводле даследаванняў, сёлета амаль палова грамадзян плануе кароткі адпачынак на доўгія выходныя. Томаш Мажэц, эксперт Польскай турыстычнай арганізацыі, абмяркоўвае гэтае даследаванне.

— 48% палякаў маюць намер падацца ў падарожжа паміж 1 і 3 мая. Гэта на 5 працэнтных пунктаў больш, чым у мінулым годзе. Майскія паездкі пераважна па краіне: 23% рэспандэнтаў плануюць адпачываць у Польшчы, а 10% — паехаць за мяжу. 15% рэспандэнтаў яшчэ не вызначыліся з пунктам прызначэння. Яны кажуць, што плануюць падарожнічаць, але пакуль не ведаюць куды.

Добрая навіна для тых, хто яшчэ не вырашыў куды паедзе на «майскія», заключаецца ў тым, што амаль 60% уладальнікаў гатэляў і гасцініц усё яшчэ маюць як мінімум палову свабодных месцаў.

Даследаванне паказвае, што кошты на жыллё таксама істотна не змяніліся. Амаль 70% рэспандэнтаў заявілі, што ў іх цэны не змяніліся ў параўнанні з мінулым годам, то бок, у большасці выпадкаў даражэй не будзе, кажа Анна Крыер з партала otoNoclegi.pl.

—  Вынікі нашага апытання ўладальнікаў жылля ў Польшчы паказваюць, што 18% уладальнікаў заявілі пра нязначнае павышэнне цэн, толькі 3% сказалі пра значнае павышэнне, і менш за 8% нават вырашылі знізіць свае тарыфы.

Амаль 35% апытаных плануе выдаткаваць ад 500 да 1500 злотых на чалавека, 8% рэспандэнтаў маюць намер выдаткаваць да 1000 злотых на чалавека, 17% рэспандэнтаў — больш за 4 тысячы злотых.

На «майскія» жыхары Польшчы таксама ахвотна едуць за мяжу. На першым месцы — Турцыя, Егіпет, Грэцыя і Іспанія.

ПР1/яс