Беларуская Служба

Эксперт: Праблемы ў авіяцыйнай галіне могуць абвастрыцца летам

28.04.2026 11:52
Рост цэн на нафту і рызыка дэфіцыту ў Еўропе зʼяўляюцца вынікам канфлікту ЗША і Ізраіля супраць Ірана.
.    .
Аэрапорт. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: eak_kkk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Усё больш авіякампаній адмяняюць рэйсы з-за энергетычнага крызісу. Эксперт па энергетыцы Даніэль Чыжэўскі папярэджвае, што праблемы ў авіяцыйнай галіне могуць абвастрыцца падчас летніх канікул.

У эфіры Польскага радыё PR24 Чыжэўскі падкрэсліў, што Еўропа ў значнай ступені закупляе авіяцыйнае паліва з ахопленага канфліктамі Блізкага Усходу, што можа прадвесціць абмежаваную даступнасць і больш высокія цэны.

— Авіярух будзе меншым, а цэны, безумоўна, высокімі. На шчасце, паездкі за мяжу або ўнутры краіны самалётам не з'яўляюцца неабходнымі. На многа важнейшае штодзённае жыццё і паліва для нашых аўтамабіляў. Я лічу, што ў Еўропе няма магчымасці рэагаваць на гэты крызіс, таму што авіяцыйнае паліва — гэта так званы сярэдні дыстылят, група паліва, падобная да дызельнага паліва. Калі б еўрапейскія нафтаперапрацоўчыя заводы зараз хацелі вырабляць больш авіяцыйнага паліва, ім давялося б вырабляць менш дызельнага паліва.

Нагадаем, што рост цэн на нафту і рызыка дэфіцыту ў Еўропе зʼяўляюцца вынікам канфлікту ЗША і Ізраіля супраць Ірана. Армузскі праліў, які мае вырашальнае значэнне для транспарціроўкі сыравіны, застаецца заблакаваным, а частка нафтаздабываючай інфраструктуры разбурана.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі