Толькі 11% польскіх спажыўцоў заяўляюць, што не выкарыстоўваюць штучны інтэлект падчас пакупак у інтэрнэце. Пра гэта паведамляе «Rzeczpospolita» са спасылкай на вынікі глабальнага даследавання.
Паводле апытання, ужо 41% кліентаў у Польшчы інтэрнэт-крам выкарыстоўваюць AI-асістэнтаў нават пры куплі прадуктаў харчавання. Алгарытмы дапамагаюць параўноўваць цэны, шукаць найбольш выгадныя прапановы і планаваць пакупкі.
Найчасцей штучны інтэлект выкарыстоўваюць пры куплі тавараў для жывёл, прадуктаў, арганізацыі падарожжаў і выбары забаўляльных паслуг.
Даследаванне таксама паказала новую тэндэнцыю: пакупнікі ўсё радзей уводзяць назвы канкрэтных тавараў у пошуку і ўсё часцей чакаюць ад AI гатовых рэкамендацый.
Пры гэтым поўнага даверу да тэхналогіі пакуль няма — большасць карыстальнікаў не гатовая дазволіць алгарытмам самастойна завяршаць пакупкі.
У Польшчы аднаго з найбольш развітых AI-памочнікаў ужо тэстуе найбуйнейшае платформа e-commerce Allegro — ім скарысталіся каля 600 тысяч кліентаў.
эж