Беларуская Служба

Не канкурэнцыя, а клімат становіцца галоўнай пагрозай для польскіх клубніц

09.06.2026 14:30
Польшча з’яўляецца другім па велічыні вытворцам клубніц у Еўрапейскім Саюзе.
K
KлубніцыAlexa/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча з'яўляецца другім па велічыні вытворцам клубніц у Еўрапейскім Саюзе, саступаючы толькі Іспаніі. Аднак унутраная вытворчасць скарачаецца, у першую чаргу з-за зменаў клімату. Польскія фермеры ўсё часцей сутыкаюцца з раптоўнымі зменамі надворʼя, кажа Паўліна Сабесяк-Пеншка(Paulina Sobiesiak-Penszko) з Інстытута харчовых стратэгій «Грунт».

— Мы сутыкаемся з праблемамі засухі, замаразкаў, граду і моцных ападкаў, а таксама з ростам коштаў на энерганосьбіты і ўгнаенні. Фермеры знаходзяцца пад ціскам больш таннага імпарту. У выніку ўсё больш вытворцаў проста адмаўляецца ад вырошчвання клубніц. У апошнія гады мы страцілі больш за 10 000 гектараў клубнічных плантацый, — кажа экспертка.

Ужо амаль 12 тысяч фермерскіх гаспадарак адмовіліся ад вырошчвання клубніц. Гэтую сітуацыю маглі б палепшыць больш кароткія ланцужкі паставак.

 Рынкі, мясцовыя крамы, прамыя продажы і супрацоўніцтва паміж фермерамі і школамі, дзіцячымі садкамі і мясцовымі органамі ўлады для дастаўкі мясцовай прадукцыі  гэта павінна быць нашай штодзённай рэальнасцю. Польскія клубніцы не знікнуць заўтра, але калі мы не вырашым праблемы, усё больш фермераў адмовяцца ад іх вырошчвання,  перасцерагае экспертка па харчаванні.

На долю Польшчы ў цяперашні час прыпадае 15 працэнтаў вытворчасці клубніц у ЕС. У 2009 годзе ў Рэестр ахоўных геаграфічных указанняў была ўнесена кашубская клубніца як традыцыйны прадукт Паморскага ваяводства.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі