З 1 ліпеня ў Еўрасаюзе змяняюцца правілы пакупкі тавараў, якія замаўляюць з-за межаў ЕС. Як паведамляе Dziennik Gazeta Prawna, скасоўваецца мытная льгота для пасылак коштам да 150 еўра. Найбольш гэта закране пакупнікоў на платформах Temu, Shein і AliExpress.
На працягу двух гадоў будзе дзейнічаць фіксаваны збор у памеры 3 еўра за кожную таварную пазіцыю ў пасылцы. Пры гэтым мыта налічваецца не на ўсю пасылку, а на кожную катэгорыю тавараў. Напрыклад, некалькі аднолькавых футболак будуць лічыцца адной пазіцыяй, а футболка, світар і чахол для тэлефона — ужо трыма асобнымі пазіцыямі.
Эксперты папярэджваюць, што пры невялікіх змешаных заказах сума пошлін можа аказацца вышэйшай за кошт саміх тавараў. ПДВ пры гэтым працягне спаганяцца асобна.
Новыя правілы не закрануць тавары, якія адпраўляюцца са складоў, размешчаных у краінах ЕС. Гэта можа падштурхнуць буйныя інтэрнэт-платформы пераносіць лагістычныя цэнтры бліжэй да еўрапейскіх пакупнікоў.
У Еўракамісіі тлумачаць рэформу імклівым ростам колькасці дробных пасылак з Азіі. Толькі ў 2024 годзе ў краіны ЕС паступіла каля 4,6 млрд такіх адпраўленняў.
Паводле падлкіаў Бруселя, ранейшая сістэма часта выкарыстоўвалася для заніжэння кошту тавараў і абыходу мытных плацяжоў, што стварала несправядлівыя ўмовы для еўрапейскіх кампаній. З лістапада чакаецца ўвядзенне дадатковага збору, а ў перспектыве мыты будуць спаганяцца з тавараў любой вартасці.
эж