Беларуская Служба

Палякі любяць дроны, але пакуль не ведаюць, як на іх зарабляць

26.06.2026 11:45
У Польшчы фіксуецца найбольшая колькасць аператараў дронаў у Еўропе.
БеспілотнікФота: pixabay.com/AzureEyes

У Польшчы на 100 тысяч жыхароў прыпадае больш за тысячу аператараў дронаў. Большасць з іх — аматары, якія выкарыстоўваюць дроны ў рэкрэацыйных мэтах, але выкарыстанне дронаў у бізнесе таксама павольна расце і з'яўляецца часткай шырокай рэвалюцыі, якая стварае цалкам новыя накірункі дзейнасці. Дадзеныя паказваюць, што Польшча мае шанец заняць лідзіруючую пазіцыю ў гэтай рэвалюцыі, паведамляе «Puls Biznesu».

У Еўрасаюзе кожны карыстальнік дрона вагой больш за 249 грамаў або лягчэйшага, але абсталяванага камерай, павінен зарэгістравацца ў нацыянальных рэестрах. Згодна з дадзенымі Еўрапейскага агенцтва па авіяцыйнай бяспецы, з сярэдзіны 2025 года ў Польшчы на 100 тысяч жыхароў прыпадала прыблізна 1 070 аператараў дронаў. У Германіі  930 аператараў, у Аўстрыі  860.

Пераважная большасць зарэгістраваных аператараў дронаў  гэта аматары. Аднак папулярнасць дронаў уплывае на выкарыстанне гэтай тэхналогіі ў бізнесе.

 Тэхналогія лёгкадаступная, а палякі  прадпрымальная нацыя. У сваю чаргу шмат людзей і кампаній, якія валодаюць дронамі, шукаюць розныя нішы, каб зарабляць на гэтым грошы,  тлумачыць Аляксандр Бучкоўскі з «PricewaterhouseCoopers»(PwC).

Аднак эксперты адзначаюць, што маштаб цікавасці да дронаў у Польшчы не адлюстроўваецца непасрэдна ў маштабах іх выкарыстання ў бізнесе.

 Праекты, якія мы рэалізуем у Польшчы  гэта ў асноўным пілотныя праекты. Мае назіранні паказваюць, што ў параўнанні з Германіяй, укараненне рашэнняў на аснове дронаў знаходзіцца на менш прасунутай стадыі. Аднак назіраецца паступовае павелічэнне адкрытасці бізнесу для гэтай тэхналогіі,  кажа Аляксандр Бучкоўскі ў інтэрвʼю газеце «Puls Biznesu».

аз