Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Занадта нізкія выдаткі на ахову здароўя каштуюць Польшчы 10,5 тысячы смяротных зыходаў у год

29.07.2026 11:01
Паляпшэнне якасці медыцынскіх паслуг патрабуе павелічэння фінансавання, а гэта — больш высокіх падаткаў і ўзносаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Калі палякі хочуць мець больш эфектыўныўную сістэму аховы здароўя, то яны павінны прызначаць на яе больш чым цяпер — іншага выхаду няма, паведамляе «Puls Biznesu».

Паказчыкі здароўя ў Польшчы горшыя за сярэднія па краінах-членах Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР). У той час у рэгіёне, напрыклад, Славенія і Чэхія дасягаюць лепшых вынікаў.
Сярэдняя працягласць жыцця ў Польшчы ў 2024 годзе складала 78,4 года, а сярэдні паказчык па АЭСР  81,1 года.

Між тым, смяротнасць, якую можна было прадухіліць склала ў Польшчы 316 чалавек на 100 тысяч жыхароў. У развітых краінах гэты паказчык складае 222 смяротныя зыходы.

Дыябетам у Польшчы хварэе 10,8% дарослых палякаў, а амаль 10% насельніцтва паведамляе пра дрэнны стан свайго здароўя.

У 2013 – 2023 гадах смяротнасць ад ішэмічнай хваробы сэрца ў Польшчы павялічылася больш чым на 30 працэнтаў. Асноўнай прычынай такіх вынікаў з'яўляецца зніжэнне ўзроўню фінансавання сістэмы аховы здароўя, паведамляе выданне.

Агульныя выдаткі на ахову здароўя на душу насельніцтва ў Польшчы складаюць 4 300 долараў ЗША (па парытэце пакупніцкай здольнасці), у той час як сярэдні паказчык па АЭСР складае амаль 6 000 долараў ЗША (8,1 працэнта ВУП у параўнанні з 9,3 працэнта ў АЭСР).

Аналізы, на якія спасылаецца газета, паказваюць, што прывядзенне польскіх выдаткаў у адпаведнасць з сярэднім паказчыкам па Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця можа падоўжыць працягласць жыцця палякаў на 1,24 года і знізіць смяротнасць, якой можна было пазбегнуць, на 50 смерцяў на 100 тысяч жыхароў.

Паляпшэнне якасці паслуг патрабуе павелічэння фінансавання, а гэта азначае больш высокія падатковыя нагрузкі і ўзносы, калі гаворка ідзе пра падаткі і ўзносны. Аднак павелічэнне фінансавання павінна суправаджацца зменамі, якія павышаюць эфектыўнасць сістэмы, у тым ліку размеркаваннем сродкаў на прафілактыку, першасную медыцынскую дапамогу і хуткую дыягностыку, канстатуе выданне.

аз

Пенсіі ў Польшчы будуць меншымі. Падрыхтаваныя новыя табліцы працягласці жыцця

27.07.2026 16:56
Адзін Бог ведае, колькі мы пражывём, але прагнозы сярэдняй працягласці жыцця, заснаваныя на рэальных дадзеных, маюць ключавое значэнне пры вызначэнні памеру пенсіі для будучых пенсіянераў, паведамляе businessinsider.com.pl.