Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Еўропе электрамабілі ўпершыню абагналі бензінавыя аўто па продажах, але Польшча адстае

30.07.2026 18:43
На гэтым фоне Польшча выглядае значна слабей. Паводле выдання, яна стала адной толькі з дзвюх краін ЕС, дзе продажы электрамабіляў скараціліся.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: paulbr75 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Продажы новых электрамабіляў у краінах Еўрасаюза працягваюць расці і ўпершыню пераўзышлі продажы аўтамабіляў з бензінавымі рухавікамі. Пра гэта паведамляе Rzeczpospolita са спасылкай на дадзеныя Еўрапейскай асацыяцыі вытворцаў аўтамабіляў (ACEA). Найбольшы рост попыту зафіксаваны ў Францыі, Германіі і Іспаніі, дзе развіццю рынку спрыяюць дзяржаўныя праграмы падтрымкі пакупнікоў.

У Германіі пакупнікі могуць атрымаць да 6 тыс. еўра субсідый на набыццё электрамабіля, у Францыі адноўлена льготная праграма лізінгу для тых, хто ездзіць на працу, а ў іншых краінах таксама дзейнічаюць механізмы фінансавай падтрымкі. Гэта робіць электрамабілі больш канкурэнтаздольнымі ў параўнанні з аўто з рухавікамі ўнутранага згарання.

На гэтым фоне Польшча выглядае значна слабейшай. Паводле выдання, яна стала адной толькі з дзвюх краін ЕС, дзе продажы электрамабіляў скараціліся. Эксперты звязваюць гэта перш за ўсё з завяршэннем дзяржаўнай праграмы субсідый на іх куплю. Дадатковым фактарам застаецца недастаткова развітая сетка зараднай інфраструктуры, што таксама стрымлівае попыт.

Паводле прадстаўнікоў польскай аўтамабільнай галіны, без аднаўлення дзяржаўнай падтрымкі і паскарэння развіцця інфраструктуры Польшчы будзе складана наблізіцца да сярэднееўрапейскіх тэмпаў пераходу на электратранспарт.

эж