31 сакавіка польская нацыянальная авіякампанія LOT здзейсніць першы рэйс Варшава–Ханой. Сталіца Вʼетнама — адзін з самых папулярных турыстычных напрамкаў у гэтай частцы Азіі. Прамы рэйс будзе даступны круглы год і будзе выконвацца тры разы на тыдзень: па панядзелках, серадах і пятніцах — з Варшавы; па аўторках, чацвяргах і суботах — з Ханоя.
Палёт з аэрапорту імя Шапэна працягнецца каля 10 гадзін 25 хвілін, у зваротным напрамку — на гадзіну даўжэй. На гэтым маршруце будуць лётаць самалёты Boeing 787 Dreamliner.
Гэта не адзіны азіяцкі напрамак, які LOT плануе асвоіць: 7 кастрычніка пачнуцца прамыя рэйсы з Варшавы ў Бангкок.
Палёты ў сталіцу Тайланда будуць адбывацца пяць разоў на тыдзень. Час палёту з Варшавы складзе 10 гадзін 20 хвілін, а ў зваротным кірунку — на гадзіну даўжэй. На гэтым маршруце будуць лётаць самалёты Boeing 787 Dreamliner.
Акрамя Бангкока і Ханоя, самалёты LOT ужо лётаюць у Токіа, Сеул і Нью-Дэлі. Акрамя таго, нядаўна польская авіякампанія пачала выконваць рэйсы ў Ташкент, Алматы і Астану.
вс