Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія яблыкі заваёўваюць новыя рынкі ў Азіі

04.08.2026 13:00
Польская харчовыя прадукты становяцца пазнавальным брэндам на філіпінскім рынку.
Аўдыё
  • Польскія яблыкі заваёўваюць новыя рынкі ў Азіі
ЯблыкіMareefe/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гэтай восенню яблыкі з Польшчы можна будзе купіць на Філіпінах. Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў Стэфан Краеўскі (Stefan Krajewski) абвясціў аб выхадзе польскай прадукцыі на новы рынак.

— Яблыкі, найбуйнейшым вытворцам якіх у Еўропе і другім найбуйнейшым у свеце з’яўляецца Польшча, мы хочам пастаўляць у розных напрамках, і гэты азіяцкі рынак адыгрывае тут значную ролю,  заявіў міністр.

Стэфан Краеўскі, які прысутнічаў на філіпінскай харчовай выставе «World Food Expo» (WOFEX) у Маніле, сказаў, што некаторыя польскія прадукты ўжо добра вядомыя ў рэгіёне. Падчас сёлетняга мерапрыемства, якое праходзіла з 29 ліпеня па 1 жніўня, быў арганізаваны першы ў гісторыі польскі нацыянальны стэнд.

 Цешыць, што, напрыклад, на Філіпінах ужо вядомае польскае малако. Тамтэйшыя спажыўцы ведаюць і цэняць польскія прадукты. Мы чуем, напрыклад, пра польскія каўбасы «кабаносы». Гэта абнадзейвае, таму што польскія прадукты харчавання сапраўды становяцца пазнавальным брэндам,  кажа Стэфан Краеўскі.

Філіпінскі рынак  гэта больш за 120 мільёнаў спажыўцоў. Попыт на харчовыя прадукты ў згаданай краіне расце па меры развіцця Філіпінаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі