Таму ўлады спрабуюць іншымі спосабамі заахвочваць людзей перадпенсійнага ўзросту заставацца прафесійна актыўнымі.
Адным з такіх інструментаў стала агульнанацыянальная праграма «Актыўныя 50+», якую рэалізуюць урад і Упраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS). Праграма прапануе работнікам старэйшага ўзросту падтрымку ў развіцці кар’еры, прафесійнае навучанне і адукацыю ў сферы пенсійнага забеспячэння. Яе галоўная мэта — паказаць, што ўзрост не з’яўляецца перашкодай, а можа быць перавагай на рынку працы.
Эксперты падкрэсліваюць, што супрацоўнікі ва ўзросце 50+ маюць вялікую каштоўнасць для працадаўцаў дзякуючы свайму вопыту. Для саміх работнікаў гэты перыяд таксама можа быць часам прафесійнага росту.
Эксперт Пенсійнага інстытута Марцін Ваявудзкі тлумачыць, што кожны дадатковы год працы пасля набыцця права на пенсію, істотна павялічвае яе памер.
— Звычайна гаворка ідзе пра некалькі працэнтных пунктаў росту пенсіі за кожны наступны год працы. Таму людзям, якія не абавязкова павінны адразу выходзіць на пенсію пасля атрымання гэтага права, варта добра падумаць. Магчыма, ім будзе больш выгадна зрабіць гэта праз некалькі месяцаў або нават праз год. Але гэта, зразумела, заўсёды індывідуальнае рашэнне.
Паводле даных Упраўлення сацыяльнага страхавання за мінулы год, каля 150 тысяч жыхароў Польшчы атрымалі права на пенсію, але працягваюць працаваць. Яшчэ каля 850 тысяч чалавек адначасова атрымліваюць пенсію і застаюцца прафесійна актыўнымі.
Працадаўцы таксама адзначаюць, што старэйшыя супрацоўнікі часта больш лаяльныя да месца працы.
IAR/яс