Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія фермеры могуць атрымаць кампенсацыю страт ад засухі

29.09.2026 11:50
З гэтай мэтай яны павінны падаць адпаведную заяўку праз урадавае прыкладанне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарTumisu/pixabay.com/CC0

Да 15 кастрычніка польскія фермеры могуць падаваць заяўкі на кампенсацыю страт ад засухі для сёлетніх пасеваў. Заяўкі прымаюцца праз урадавае прыкладанне: «Паведаміць аб сельскагаспадарчай шкодзе».

Міністр сельскай гаспадаркі Стэфан Краеўскі (Stefan Krajewski) абвясціў, што адпаведныя справаздачы атрымлівае Агенцтва па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі.

- Мы забяспечылі сродкі ў бюджэце і неўзабаве аб'явім пачатак прыёму заявак, звязаных з кампенсацыяй шкодаў, выкліканых анамаліямі надворʼя. Факт засухі пацверджаны Нацыянальным навукова-даследчым інстытутам у Пулавах – тут няма месца для адвольнай інтэрпрэтацыі з боку міністра, – запэўніў Стэфан Краеўскі.

Нагадваем, без падачы заяўкі фермеры не змогуць атрымаць дапамогі ў сувязі з засухай.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі