Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У некалькіх польскіх гарадах цэны будаўнічых участкаў выраслі на 10% за год

03.11.2026 13:20
Паводле справаздачы PKO BP, да росту коштаў прычынілася рэформа прасторавага планавання.
Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цэны на будаўнічыя участкі ў буйных гарадах Польшчы ў першай палове 2026 года павялічыліся прыкладна на 10% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, пра гэта сведчаць дадзеныя, якія прыводзіць справаздача PKO BP «Пульс Нерухомасці: Важна мець план».

Найбольш дарагія ўчасткі пад аднасямейнае жыллё былі зафіксаваны ў Варшаве, Уроцлаве, Гдыні і Познані, а самыя танныя — у Лодзі і Шчэціне. У паветах, прылеглых да ваяводскіх цэнтраў, цэны выраслі прыкладна на 9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Калі гаворка пра ваяводствы, то цэны будаўнічых участкаў павялічыліся ў сярэднім на 5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Найбольшы рост назіраўся ў Вялікапольскім, Ніжнесілезскім і Сілезскім ваяводствах. Кошты за квадратны метр вагаліся ад 69 да 134 злотых (ад 16 да 30,5 еўра), прычым самыя высокія цэны фіксаваліся ў Сілезскім і Мазавецкім ваяводствах.

Аўтары дакладу адзначаюць, што ключавым фактарам, які ўплывае на рынак з’яўляецца рэформа прасторавага планавання ў Польшчы.

Паводле яе, да 31 жніўня 2026 года, муніцыпалітэты павінны былі прыняць свае планы агульнага развіцця. Паводле дадзеных Нацыянальнага геапартала, 32% усіх гмінаў выканалі згаданы абавязак у вызначаны тэрмін, а 5% муніцыпалітэтаў яшчэ нават не пачалі працаваць над дакументамі.

Паводле PKO BP, абмежаваная прапанова будаўнічых участкаў пасля прыняцця згаданых планаў можа прывесці да далейшага росту іх цэн. У той жа час некаторыя рэгіёны могуць страціць свой інвестыцыйны патэнцыял, а разам з ім — і вартасць.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі