Шахта Robinson у штаце Невада ў ЗША, якая належыць польскаму дзяржаўнаму канцэрну KGHM, стала прыбытковай і яна будзе працаваць як мінімум яшчэ восем гадоў, – заявіў старшыня ўправы канцэрну Марцін Хлюдзіньскі. Спачатку шахта была стратная:
- У штаце Невада мы знаходзімся на вышыні 2 тысяч метраў над узроўнем мора, і аказваецца, што бальшыня людзей тут апранута ў камізэлькі з надпісам KGHM. Наагул, палякі звыкліся з тым, што амерыканскія інвестыцыі ідуць у Польшчу, а тут вось наадварот – гэта мы інвестуем у ЗША.
На шахце працуе 600 чалавек, у рэгіёне гэта буйны працадаўца для мясцовага насельніцтва.
Адкрытая шахта Robinson знаходзіцца ў штаце Невада, у 400 кіламетрах ад Лос- Анжэлеса. KGHM купіў шахту сем гадоў таму і штогод здабывае там 48 тысяч тон медзі.
яс