Беларуская Служба

Польская нафтагазавая кампанія выйграла ў арбітражным судзе кампенсацыю ў «Газпрама»

31.03.2020 17:03
Паводле папярэдніх ацэнак PGNiG, «Газпрам» павінен вярнуць польскай кампаніі каля 1,5 млрд долараў.
Аўдыё
  • Польская нафтагазавая кампанія выйграла ў арбітражным судзе кампенсацыю ў Газпрома; Польшча атрымала даволі добрую ацэнку рэйтынгавага агенцтва Fitch; Кошты паліва на заправачных у Польшчы ўпалі да нечакана нізкіх узроўняў.
Доларыpasja1000/pixabay.com/CC0 Public Domain

Арбітражны суд у Стакгольме вырашыў, што польская нафтагазавая кампанія PGNiG плаціла «Газпраму» надта вялікі кошт за газ. Суд працягваўся 5 гадоў.

Паводле папярэдніх ацэнак PGNiG, «Газпрам» павінен вярнуць польскай кампаніі каля 1,5 млрд долараў.

«Суд пагадзіўся з намі – кошты на расійскі газ былі занадта высокімі і нярынкавымі», – адзначыў старшыня ўправы PGNiG Ежы Квяціньскі.

 - Цяпер газ, які мы будзем браць у «Газпраму», будзе больш блізкі да рынкавых коштаў. Гэтае судовае рашэнне азначае, што ў нас будзе больш сродкаў на інвестыцыі, і фінансавая сітуацыя нашай фірмы будзе на многа лепшай, чым была дагэтуль.

Перамога PGNiG над «Газпрамам», насамрэч, не мае большага значэння для кліентаў польскай кампаніі.

Ежы Квяцінскі патлумачыў, што рашэнне арбітражнага суду не аказвае ўплыву на цэны, па якіх кампанія прадае газ сваім кліентам.

- Кошты, якія плацяць нашыя пакупнікі – прадпрымальнікі і індывідуальныя асобы, гэта рынкавыя цэны, вызначаныя на аснове еўрапейскага рынку і на аснове польскай энергетычнай біржы. Таму гэты вырак не акажа ўплыву на цэны, па якіх мы прадаем нашым кліентам.

Старшыня ўправы Ежы Квяціньскі запэўніў, што PGNiG працягне сваю дзейнасць, накіраваную на дыверсіфікацыю паставак газу ў Польшчу.

Спрэчка з «Газпрамам» доўжылася з лістапада 2014 года.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі