Купляючы польскія прадукты харчавання, мы падтрымліваем нашую сельскую гаспадарку – адзначыў міністр сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі. Разам з прэзідэнтам краіны Анджэем Дудай яны ініцыявалі кампанію «Свядома купляйце польскі прадукт». Ініцыятыва накіравана на прасоўванне на рынку польскай прадукцыі.
Кіраўнік Мінсельгаса падкрэсліў, што ў гэты цяжкі час вельмі важна, каб польскае грамадства праявіла салідарнасць і аказала падтрымку польскім фермерам. Міністр адзначыў, што, купляючы польскія прадукты харчавання, мы не толькі робім рацыянальны выбар – ён падкрэсліў перавагі польскай ежы.
- Гэта выбар добрай і смачнай ежы, з вытокамі ў польскай кулінарнай традыцыі. Я хачу падкрэсліць – гэта бяспечныя прадукты па даступных коштах. Купляючы польскія прадукты мы падтрымліваем польскую сельскую гаспадарку, што асабліва важна падчас няшчасця, якое разбурае Еўропу і наагул свет, падчас пандэміі каранавіруса.
Міністр Арданоўскі зазначыў, што салідарнасць з польскімі фермерамі цяпер тым больш патрэбная, бо ў выніку пандэміі каранавіруса спыніліся каналы экспарту польскай сельскагаспадарчай вытворчасці.
яс