З-за пандэміі каранавіруса спажыванне электраэнергіі ў Польшчы падае. Унутраны попыт на энергію ў ранішні пік знізіўся амаль на дваццаць адсоткаў у параўнанні з пачаткам сакавіка. Гэта звязана, між іншым, з закрыццём школ, гандлёвых цэнтраў і абмежаваннем вытворчасці на заводах.
Як паведаміла прэс-сакратар кампаніі Polskie Sieci Elektroenergetyczne Беата Яраш-Дзеканоўская, іншыя фактары таксама вырашаюць аб меншым спажыванні электраэнергіі:
- На меншую запатрабаванасць электраэнергіі ўплывае таксама веснавое надвор'е. Калі на вуліцы цёпла і сонечна, мы не ўключаем святло ці абаграванне. Таксама трэба адзначыць значны рост колькасці сонечных батарэй у Польшчы, што таксама змяншае запатрабаванасць. На сённяшні дзень магутнасць усталяваных сонечных батарэй у краіне агулам складае 1700 МВт.
У сакавіку спажыванне электраэнергіі ў Польшчы было ў агульнай складанасці на чатыры працэнты ніжэй, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Беата Яраш-Дзеканоўская гарантуе, што развіццё пандэміі каранавіруса не ўплывае негатыўна на бесперапыннасць электразабеспячэння:
- Кампанія Polskie Sieci Elektroenergetyczne, якая пастаўляе электраэнергію ў Польшчы прыняла шэраг аперацыйных і прэвентыўных мер, мэта які забеспячэнне плаўных паставак электраэнергіі і энергетычнай бяспекі ў краіне падчас эпідэміі. Дзякуючы нашым дзеянням сістэма працуе бесперашкодна на тэрыторыі ўсяе Польшчы, і электраэнергія пастаўляецца да ўсіх рэгіёнаў.
У Польшчы найбольшую колькасць энергіі спажывае прамысловасць і будаўніцтва. Паводле дадзеных Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення, гэтая група атрымальнікаў адказвае за трыццаць пяць адсоткаў усяго спажывання. Доля дамоў і кватэр складае каля васямнаццаці адсотка
яс