Яшчэ на гэтым тыдні будзе заключана здзелка па продажы польскай электраэнергетычнай кампаніі Energa нафта-паліўнаму канцэрну Orlen. Адзначым, што Orlen спалучаецца з іншым польскім паліўным канцэрнам LOTOS, але па гэтай справе чакаецца прававая ацэнка Еўракамісіі. Брусельскія чыноўнікі правяраюць ці аб'яднанне паліўных канцэрнаў не пярэчыць антыманапольным правілам на польскім рынку. Старшыня праўлення кампаніі Orlen Даніэль Абайтэк (Daniel Obajtek) спадзяецца хуткага завяршэння працэсу.
- Працэс абʼяднання дапаможа стварыць кампанію ўстойлівую да макраэканамічных ваганняў, якая будзе мець шырокія інвестыцыйныя магчымасці. Інвестыцыі ў аднаўляльныя крыніцы энергіі патрабуюць салідных фінансавых крыніц. Сёння ў нас няма прадпрыемства, якое магло б інвеставаць мільярды злотых. У выніку запланаванага зліцця паўстане кампанія, якая будзе мець забяспечаную фінансавую падушку.
Еўрапейская Камісія павінна прыняць рашэнне ў справе зліцця кампаній Orlen i LOTOS да канца чэрвеня.
яс