Больш за 56 працэнтаў апытаных лічаць сучасныя ядзерныя тэхналогіі бяспечнымі, пра гэта сведчаць вынікі апытання IBRiS для PKN Orlen. У красавіку канцэрн назваў сем патэнцыйных месцаў размяшчэння малых модульных рэактараў (SMR), а да канца года плануе вызначыць яшчэ 13.
Старшыня даследчага інстытута Марсін Дума(Marcin Duma) заявіў, што пасля ўварвання Расіі ва Украіну стаўленне да ядзернай энергетыкі памянялася:
- Што на гэта паўплывала? Напэўна хаос на энергетычным рынку, а таксама факт, што ядзерныя тэхналогіі паступяць да нас з Захаду, з не Усходу Еўропы. Стаўленне рэспандэнтаў, як да малога, так і буйнога атаму рашуча памянялася пасля 2022 года.
Зараз большасць палякаў успрымае ядзерную энергію як бяспечную:
- Толькі 19 працэнтаў апытаных заяўляюць, што атам – гэта пагроза. У сваю чаргу амаль 60 працэнтаў апытаных лічаць, што сучасныя ядзерныя тэхналогіі не ўяўляюць сабой пагрозы бяспецы. Асабліва прыхільна рэспандэнты ставяцца да малых модульных рэактараў.
Нагадваем, у красавіку канцэрн PKN Orlen назваў 7 з 20 планаваных месцаў размяшчэння малых модульных рэактараў у Польшчы. Акрамя Кракава, гэта: Астралэнка, Влоцлавек, ваколіцы Варшавы, Тарнабжэгская эканамічная зона, Дамброва-Гурніча, а таксама Ставы Маноўске.
За будаўніцтва малых модульных рэактараў у Польшчы адказвае кампанія Orlen Synthos Green Energy.
IAR/аз