Беларуская Служба

Больш за тры мільёны палякаў заблакавалі свой індывідуальны нумар PESEL

04.06.2024 11:40
Для кожнага грамадзяніна – гэта шанец дадаткова забяспечыць свае зберажэнні і не стаць ахвярай злачынства, пераконваюць улады.
B-
Bіцэ-прэм’ер і міністр лічбавых тэхналогій Кшыштаф ГаўкоўскіPAP/Marcin Obara

Ужо больш за тры мільёны грамадзян Польшчы заблакавалі свой індывідуальны нумар жыхара PESEL. Толькі за некалькі апошніх дзён гэта зрабілі паўмільёна палякаў, паведаміў віцэ-прэм’ер і міністр лічбавых тэхналогій Кшыштаф Гаўкоўскі(Krzysztof Gawkowski):

- Для кожнага грамадзяніна – гэта шанец дадаткова забяспечыць свае зберажэнні і не стаць ахвярай злачынства, напрыклад, вымагання сродкаў у пажылых людзей на гэтак званага ўнука. Гэта дазволіць нам дадаткова забяспечыцца.

Уся працэдура, якую можна аформіць пры дапамозе дадатку mObywatel, займае некалькі хвілінаў. Можна гэта зрабіць таксама традыцыйным спосабам, то бок звярнуўшыся ў мясцовую адміністрацыю.

З 1 чэрвеня ўступілі ў сілу правілы, паводле якіх асоба, на якую нехта ўзяў крэдыт, не будзе прымушаная вяртаць яго, калі яна раней унесла свой індывідуальны нумар PESEL у адпаведную базу дадзеных. Перад выдачай крэдыта банкі і натарыусы абавязаны праверыць, ці знаходзіцца дадзены PESEL у базе заблакаваных нумароў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі