Беларуская Служба

Польшча і Катар засяроджваюцца на развіцці эканамічных стасункаў

09.07.2024 16:01
«Польскія прадпрыемствы могуць адыграць важную ролю, напрыклад, у сферы транспарту, будаўніцтва або кібербяспекі».
     (2 )          ()        ,
Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Анджэй Дуда (2 злева) і эмір Катару шэйх Тамім бін Хамад Аль Тані (злева) падчас вітання ў двары Прэзідэнцкага палацу ў Варшаве,Leszek Szymański

На гэтую тэму на мінулым тыдні ў Варшаве прэзідэнт Анджэй Дуда размаўляў з эмірам Катару шэйхам Тамімам бін Хамадам Аль Тані.

Гаворка ідзе не толькі пра далейшыя закупкі звадкаванага газу ў арабскай краіны, але і пра пашырэнне ўзаемных інвестыцыяў і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

У траўні сустрэча адбылася ў Доха, а цяпер у Варшаве. Другая за кароткі час сустрэча лідараў Польшчы і Катара прынесла заяву пра замацаванне эканамічнага супрацоўніцтва. Для Польшчы Катар з'яўляецца найважнейшым пасля ЗША пастаўшчыком звадкаванага газу.

- Калі «Газпрам» гвалтоўна парваў газавы кантракт і спыніў пастаўкі, аказалася, што дзякуючы таму, што ў нас ёсць пастаўкі газу з Катара, то мы справіліся з сітуацыяй», – сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда.

Польшча і Катар падпісалі таксама дамоўленасць пра навуковае супрацоўніцтва і ў галіне вышэйшай адукацыі.

Эмір Катара гаварыў пра вялікі патэнцыял эканамічнага супрацоўніцтва.

– Катарскія інвестыцыі ў Польшчы ўжо ёсць, мы хочам павялічыць іх колькасць. Мы таксама імкнемся заахвоціць польскія фірмы і канцэрны інвеставаць у нашай краіне, – казаў лідар Катара падчас візіту ў Варшаву.

Катарскія інвестары прысутнічаюць на польскім рынку нерухомасці.

Польшча заключыла пагадненні аб супрацоўніцтве з Катарам, у тым ліку ў суднабудаўнічай галіне, паведаміла Міністэрства развіцця і тэхналогій.

«Польскія прадпрыемствы могуць адыграць важную ролю, напрыклад, у сферы транспарту, будаўніцтва або кібербяспекі», – адзначыў міністр развіцця і тэхналогій Кшыштаф Пашык.

Сярод напрамкаў супрацоўніцтва з вялікім патэнцыялам таксама апынуліся галіны будучыні, уключаючы развіццё штучнага інтэлекту, – разлічваюць польскі і катарскі бакі.

яс/IAR


Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі