Rzeczpospolita піша, што заходняя традыцыя, звязаная з распродажам у так званую «чорную пятніцу» незадоўга да свят (Black Friday) прыжылася ў Польшчы. Рух у гандлёвых цэнтрах значна павялічыўся, больш пакупнікоў таксама ў дыскантах і гіпермаркетах. Гэта і не дзіўна, бо святочны сезон можа стаць моцным імпульсам для пакупак.
Як адзначае выданне, згодна з дадзенымі рэкламнай кампаніі Proxi.cloud, у так званую «чорную пятніцу» найбольшы рост – аж на 32% у параўнанні з папярэдняй пятніцай – зафіксаваны ў гіпермаркетах. Рух у дыскантах павялічыўся на 10%, а ў гандлёвых цэнтрах і галерэях – на 8,5%.
«Інтэнсіўнасць акцый і іх рэкламы ў СМІ прывяла да таго, што ў гэты дзень кліенты часцей наведвалі гандлёвыя цэнтры. Павелічэнне руху на 8, 5% — гэта, безумоўна, заўважаюць ў гандлёвых сетках. Тым не менш, у 2023 годзе рост руху на „чорную пятніцу“ у параўнанні з папярэдняй пятніцай быў крыху большым і склаў 10, 1%», — сказаў газеце Лукаш Пытлеўскі з гэтай кампаніі.
«Павелічэнне руху ў гандлёвых галерэях асабліва назіраецца ў перыяд трох тыдняў перад святамі. У параўнанні з іншымі перыядамі, колькасць кліентаў у гандлёвых цэнтрах у гэты час узрастае ў сярэднім на 34%», — дадаў Пытлеўскі.
нг