Беларуская Служба

EstLink 2 зноў злучыць Балтыю з Фінляндыяй 

29.04.2025 10:31
Заменны ўчастак падводнага кабелю даўжынёй прыблізна адзін кіламетр будзе пракладзены па марскім дне, а яго кошт, ацэнены ў 50-60 млн еўра, будзе падзелены паміж Эстоніяй і Фінляндыяй. 
          EstLink 2
Эстонія і Фінляндыя прыкладаюць сумесныя намаганні для аднаўлення працы кабелю EstLink 2Shutterstock/ Vismar UK

Пасля снежаньскага дыверсіі  з удзелам судна расійскага «флоту ценяў» Эстонія і Фінляндыя прыкладаюць сумесныя намаганні для аднаўлення працы кабелю EstLink 2 — ключавога элемента рэгіянальнай энергетычнай бяспекі і інтэграцыі мясцовых рынкаў электраэнергіі, чытаем на партале biznesalert.pl.

Рамонт кабелю EstLink 2 паміж Эстоніяй і Фінляндыяй пачнецца ў траўні, а яго перазапуск запланаваны на 15 ліпеня. Падрыхтоўчыя работы, якія праводзіліся з лютага па красавік, уключалі пад'ём і выразанне пашкоджанага ўчастка кабелю. 

Падрабязнасці рамонту

Замененая частка падводнага кабелю была паўторна пратэставаная для пацвярджэння яе належнага тэхнічнага стану. Падрыхтоўка была накіравана на зніжэнне рызыкі, звязанай з пачаткам рэканструкцыйных прац, запланаваных на травень, і ўдакладненне іх аб'ёму, паведаміў аператар эстонскай сістэмы перадачы электраэнергіі Elering.

Заменны ўчастак падводнага кабелю даўжынёй прыблізна адзін кіламетр будзе пракладзены па марскім дне, а яго кошт, ацэнены ў 50-60 млн еўра, будзе падзелены паміж Эстоніяй і Фінляндыяй. 

На аб'ём выдаткаў уплывае, сярод іншага: рашэнне паскорыць працу, выкарыстоўваючы ўніверсальнае будаўнічае судна, замест спецыялізаванага судна для пракладкі кабеляў. Гэтае судна павінна быць належным чынам адаптавана да спецыфікі кабелю EstLink 2. Калі б было вырашана выкарыстоўваць судна, прызначанае для такога тыпу аперацый, рамонт быў бы адкладзены да канца гэтага года.

«Інцыдэнт»

У выданні biznesalert.pl нагадваюць, што кабель быў пашкоджана 25 снежня 2024 года, калі яго зачапіў якар судна, які належыць расійскаму флоту ценяў. 

EstLink 2 — гэта падводная лінія электраперадачы, якая праходзіць праз Фінскі заліў паміж Эстоніяй і Фінляндыяй і была ўведзена ў эксплуатацыю ў 2014 годзе. Кабель мае даўжыню прыблізна 170 кіламетраў і можа перадаваць да 650 мегават пастаяннага току пры напружанні 320 кілавольт. 

У адказ фінскія службы распачалі беспрэцэдэнтныя дзеянні — яны затрымалі карабель, які здзейсніў дыверсіі і дапыталі экіпаж. Пасля гэтага мытная служба Фінляндыі пачала асобнае расследаванне магчымых парушэнняў суднам санкцый ЕС. 

Выданне Helsinki Times паведаміла, што рамонтныя работы па злучэнні EstLink 2 праводзяцца сумесна з вытворцам кабеляў Nexans, які адказвае за тэхнічную рэалізацыю праекта. Прыярытэтнай задачай з'яўляецца мінімізацыя часу прастою і забеспячэнне таго, каб адноўленае злучэнне адпавядала ўсім эксплуатацыйным патрабаванням і патрабаванням бяспекі.

Камерцыйнае падключэнне будзе адноўлена толькі пасля паспяховага завяршэння ўсіх выпрабаванняў. 

Рамонт EstLink 2 лічыцца падставай энергетычнай бяспекі рэгіёна і інтэграцыі энергетычных рынкаў. Гэта злучэнне адыгрывае ключавую ролю ў гандлі электраэнергіяй паміж Фінляндыяй і краінамі Балтыі, а таксама спрыяе стабілізацыі навакольнай энергасістэмы.

эж