Беларуская Служба

Лех Валэнса працягвае даказваць, што ён не «Болек»

25.07.2019 17:28
Былы прэзідэнт Польшчы: Хто дакажа, што я не агент камуністаў, атрымае 250 тыс. злотых.
Lech Wałęsa
Lech WałęsaPAP/Piotr Nowak

Лех Валэнса запрапанаваў 250 тыс. злотых (амаль 59 тыс. еўра) таму чалавеку, які дакажа, што экс-прэзідэнт Польшчы ў часы ПНР не быў агентам камуністычнай Службы бяспекі. Трэба было б таксама даказаць, што дакументы СБ і гэтак званая папка агента «Болека» была падробленая спецслужбамі. Гэтую тэму асвятляе партал Dziennik.pl.

Не так даўно ў адкрытых архівах Службы бяспекі была знойдзена асабістая справа сакрэтнага супрацоўніка «Болека», якім, як мяркуецца, мог быць Лех Валэнса. Былы прэзідэнт Польшчы і лідар прафсаюза «Салідарнасць» заяўляе, што ўсе дакументы падробленыя.

Валэнса напісаў, што чакае «бясспрэчных доказаў», якія сведчаць аб тым, хто падрабіў справу «Болека». На яго думку, браты Качыньскія, выкарыстоўваючы падробленыя дакументы Службы бяспекі, здаўна хацелі зрабіць яго агентам.

Валэнса прапанаваў 250 тыс. злотых у «Фэйсбуку». Грошы павінны сабраць прыхільнікі былога лідара легендарнай «Салідарнасці».

Аднак, здаецца, гэта была не да канца сур’ёзная прапанова, бо пост у сацсетцы хутка знік.

яс