Беларуская Служба

Пуцін баіцца Майдану

29.07.2019 16:01
Даўно расейская сталіца не бачыла такіх грамадскіх пратэстаў.
Аўдыё
  • Размова з экспертам пра рэпрэсіі расейскіх уладаў супраць апазіцыі і грамадзтва ў звязку з мясцовымі выбарамі ў Маскве
Разгон мірнай дэманстрацыі за свабодныя выбары ў МасквеEPA/YURI KOCHETKOV Dostawca: PAP/EPA

За дэманстрацыю ў абарону свабодных выбараў паліцыя арыштавала амаль 1400 чалавек. Крэмль баіцца, што перамога апазіцыі на выбарах можа выклікаць «расейскі Майдан». Фальсіфікацыяй ды сілай расейскія ўлады душаць свабоду выбару.

8 верасня ў расейскай сталіцы павінны адбыцца выбары мясцовых дэпутатаў. Да ўдзелу ў выбарах далучыліся некалькі дзясяткаў апазіцыйных кандыдатаў. Яны змаглі назбіраць 3% подпісаў жыхароў, патрэбных для вылучэння. Гэта напалохала ўлады і яны пачалі адмаўляць кандыдатам у рэгістрацыі, матывуючы тым, што сабраныя подпісы несапраўдныя.

Гэта, у сваю чаргу, абурыла людзей, якія падпісваліся за кандыдатаў. Масквічы вышлі на вуліцы з патрабаваннем зарэгістраваць кандыдатаў ад апазіцыі. У суботу прайшлі найбольш масавыя пратэсты, калі на вуліцы выйшлі больш за 20 тысяч масквічоў. Можа гэта і мала для шматмільённага гораду, але для Расеі – шмат. Даўно ў гэтай краіне не было такіх масавых вулічных акцый.

У адказ супраць маніфестантаў улады кінулі ўзмоцненыя сілы паліцыі, якія жорстка разагналі пратэсты. Было затрымана 1373 асобы. Гэта рэакцыя на растучую папулярнасць апазіцыі. У Крамлі баяцца, што могуць, як у Турэччыне, страціць уладу ў сталіцы, у найбуйнейшым горадзе Расеі. Крэмль баіцца, што гэта можа стаць пачаткам канца цяперашняга рэжыму ў Расеі.

Наколькі гэтыя страхі рэальныя? Пра гэта мы размаўляем з палітолагам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі