Тэмы, якія закранаюцца ў перадачы:
*Філарэт Павел даручыў свяшчэнніку Фёдару Поўнаму разабрацца, што адбывалася ў Курапатах.
*Кіраўнік «Беларускай аналітычнай майстэрні» Андрэй Вардамацкі агучыў на Кангрэсе гісторыкаў у Вільні вынікі апытання адносна стасункаў Беларусі з Расіяй і Еўропай. 54% беларусаў за саюз Беларусі з Расіяй, 25% – за інтэграцыю з Еўропай. За год колькасць прыхільнікаў яднання з Расіяй паменшала на 10%.
*Толькі 9 прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый уключылі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, падавалі прапановы 458 кандыдатаў.
*З.Пазьняк: Для нас, для беларусаў, трэба далей трымацца ад Расіі і ў ніякім разе не ісці ў Еўразвяз.
*У.Макей даў інтэрв’ю каналу РВК і расказаў, што калі пачаліся перамовы па паглыбленні інтэграцыі, то шэраг палітыкаў з расейскага боку прапаноўвалі стварыць наднацыянальныя органы. Сказаў таксама, што расейская авіябаза ў Беларусі непатрэбная.
*Беларускія памежнікі дазволілі заехаць віцэ-спікеру польскага Сэйму Малгажаце Гасеўскай на тэрыторыю саюзнай дзяржавы ў выглядзе выключэння. Расія ўнесла польскую дэпутатку ў спіс непажаданых асоб. Такім чынам беларускія памежнікі распранулі Макея (вобразна кажучы) да майткоў, бо галава МЗС РБ пастаянна падкрэслівае незалежнасць і суверэнітэт сваёй краіны.
*У праваслаўнай царкве шмат якія святары сталі разважаць пра беларускую мову. Чаму тады беларускамоўныя службы не паўсюль?
*А. Лябедзька: «З Канапацкай трэба зняць карону»
слухайце аўдыё