Навошта ў краіне праходзіць перапіс насельніцтва і чаму пад увагу не бяруцца беларусы, якія пражываюць за мяжой? Перапіс насельніцтва патрэбны для таго, каб ведаць, колькі людзей пражывае на тэрыторыі краіны і асобна ў кожным населеным пункце. Гэта патрэбна, каб ствараць планы эканамічнага развіцця, падтрымкі сем'яў, дапамогі старым, будовы дарогаў, шпіталяў, школаў, паркаў.
- Усе праграмы добраўпарадкавання тэрыторыі бяруцца як раз з перапісу насельніцтва. Цікава, што ёсць лічбы, якія можна знайсці толькі ў перапісе, напрыклад, колькасць няшлюбных сямейных пар.
Калі адказаць на пытанне, чаму перапіс не бярэ пад увагу беларусаў за мяжой, то адказ таксама вынікае з мэтаў перапісу. Перапіс служыць добраўпарадкаванню тэрыторыі. Таму для перапісчыкаў больш цікавы туркменскі ці кітайскі студэнт, які карыстаецца паслугамі гораду і бізнесу, чым беларус, які некалькі гадоў пражывае ў Польшчы, ці Германіі.
Цікава, што падчас гэтага перапісу ўжо пытаюцца пра ўнутраную міграцыю, чаму людзі пераязджаюць з адной мясцовасці ў іншую, і якім чынам яны шукаюць працу. Таксама ёсць пытанне, ці беларусы збіраюцца выязджаць за мяжу.
З пытанняў перапісу можна зрабіць выснову, што колькасць грамадзянаў, якія жывуць за межамі краіны, не будзе высвятляцца.
слухайце аўдыё
ав