Беларуская Служба

Павал Усаў: Еўропа дапамагае кансерваваць палітычную сітуацыю ўнутры Беларусі

14.11.2019 11:46
Візіт Лукашэнкі ў Аўстрыю застаецца фармальнасцю і не ўплывае на змены ўнутры краіны. 
Аўдыё
               ,  ,
Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэлен падчас сустрэчы ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі палаца Хофбург, у Вене, Аўстрыя PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA

Аляксандр Лукашэнка наведаў Аўстрыю. Персона беларускага кіраўніка ўжо не з’яўляецца персонай нон-грата. Паводле палітолага Паўла Усава, Еўропа дапамагае кансерваваць палітычную сітуацыю ўнутры Беларусі:

- Трэба сказаць, што гэта першы за доўгі час візіт у еўрапейскую краіну і сустрэча з афіцыйнымі кіраўнікамі еўрапейскай дзяржавы, не ўлічваючы візіт у Ватыкан. Гэта сведчыць пра сур’ёзныя змены, які працягваліся з 2014 году ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Гэта паказвае, што персона беларускага кіраўніка ўжо не з’яўляецца персонай нон-грата. Еўрапейскія палітыкі фактычна адчыняюць дзверы для візіту аўтарытарнага кіраўніка, нягледзячы на тое, што ў краіне няма ніякага паляпшэння, калі казаць пра правы чалавека ці дэмакратыю. Таксама гэта азначае, што Еўропа верыць, што пры дапамозе такіх візітаў ці пашырэння кантактаў яны ратуюць Беларусь ад уплываў Расіі. Але такія візіты застаюцца фармальнасцю і, безумоўна, ніяк не паўплываюць на сітуацыю ў Беларусі. Краіна не будзе пераарыентоўвацца на Захад у палітычным і геастратэгічным плане, дзеля гэтага няма ніякіх падставаў. З большага гэта тармозіць і зводзіць на «не» сур’ёзныя змены, калі мы кажам пра магчымасці актывізацыі грамадзянскай, дэмакратычнай супольнасці. Атрымліваецца, што Еўропа дапамагае кансерваваць палітычную сітуацыю ўнутры Беларусі і ў будучым напэўна прывядзе да негатыўных наступстваў.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка