Уначы ўдзельнікі пратэсту ўсталявалі барыкады з мяшкоў з пяском перад уваходамі ў будынак парламента. Дэманстранты абяцаюць, што не выпусцяць дэпутатаў, пакуль тыя не выканаюць іх патрабаванні.
Праціўнікі ўлады ўжо чатыры дні мітынгуюць у цэнтры Тбілісі, патрабуючы датэрміновых выбараў і адстаўкі прэм'ер-міністра. Былы прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі падтрымаў патрабаванні апазіцыі. Ён назваў дзеянні кіроўнай партыі «Грузінская мара» «абразлівым махлярствам». Такім чынам Георгій Маргвелашвілі пракаментаваў невыкананне ўладамі абяцанні правесці парламенцкую рэформу.
Грузінскія і міжнародныя каментатары адзначаюць, што ўпершыню за доўгі час грузінская апазіцыя абʼядналася і сумесна выступае супраць кіроўнай партыі «Грузінская мара».
Палітолаг Павал Усаў, каментуючы сітуацыю ў Тбілісі, кажа, што нельга забываць – гэта другая хваля пратэстаў. Саступкі «Грузінскай мары» ў дачыненні да грузінскай апазіцыі азначала б праяўленне слабасці, на што кіроўная партыя пайсці не можа.
слухайце аўдыё