Беларуская Служба

Павал Усаў: Градус напружанасці вакол інтэграцыі расце

04.12.2019 13:33
Уладзімір Сямашка заявіў пра стварэнне ў рамках паглыбленай інтэграцыі адзінага парламенту, якому будуць перададзены паўнамоцтвы абедзвюх дзяржаваў. 
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

Уладзімір Сямашка заявіў пра стварэнне ў рамках паглыбленай інтэграцыі адзінага парламенту Расіі і Беларусі, якому будуць перададзены паўнамоцтвы абедзвюх дзяржаваў. Адначасова паявілася апытанне, якое сведчыць аб тым, што амаль 90% беларусаў хочуць аб’яднацца з Расіяй. 

Палітолаг Павал Усаў кажа, што градус напружанасці вакол інтэграцыі расце. І гэта звязана з некаторымі непрадуманымі, а можа і прадуманымі выказваннямі палітыкаў:

- Словы Сямашкі не былі першай інфармацыйнай з’явай, якая паявілася вакол сакрэтных дамоўленасцяў па паглыбленню інтэграцыі. З іншага боку, трэба сказаць, што парламент Саюзнай дзяржавы, як палітычнае цела, існуе з 1996 году, хоць не мае юрыдычнай сілы, а толькі зацвярджае бюджэт Саюзнай дзяржавы. Тым не менш, Сямашка сказаў, што паявіцца палітычнае цела, якому будуць перададзены паўнамоцтвы абедзвюх дзяржаваў, што само па сабе з’яўляецца небяспечнай заявай, бо сцвярджае пра сур’ёзнасць намераў Расіі па стварэнні адзінай палітычнай сістэмы і адзінай Саюзнай дзяржавы, пра што папярэджвалі шмат якія палітыкі і эксперты. Нагадаю, што 8 снежня канчаткова павінна была быць падпісана праграма па паглыбленай інтэграцыі. Для большасці вельмі важна, што знаходзіцца ў гэтых дарожных мапах. Зразумелым з’яўляецца толькі тое, што Расія паставіла ў залежнасць сваю фінансавую дапамогу ад падпісання праграмы па паглыбленай інтэграцыі. Магчыма, заява Сямашакі адлюстроўвае стан рэчаў, ультыматум, які паставіла Расія перад беларускім кіраўніцтвам.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка